Супрацоўнікі «Беларуськалія»: Камбінат стаіць, заробкі падаюць

Да нядаўняга часу ААТ "Беларуськалій" быў адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных мінеральных угнаенняў і вырабляў пятую частку сусветнага аб'ёму калійных угнаенняў. Але пачалі дзейнічаць санкцыі, і вытворчасьць стала ў прамым сэнсе слова. Вось што гавораць жыхары Лунінца, якія працуюць у Салігорску.

oao_belaruskalij.jpg

Уладзімір: «Камбінат стаіць, шмат людзей адпраўленыя ў водпускі ці працуюць, але не на поўны тыдзень. Кіраўніцтва тлуміць рабацяг перспектывамі пра будаўніцтва партовага тэрмінала ў Расіі. Але мы разумеем, што такія рэчы будуюцца, але не так хутка, як камусьці хацелася б…».
Аляксандр: «Адгрузкі няма зусім. Была спроба адпраўляць прадукцыю не спецыяльнымі вагонамі, як было раней, а ў кантэйнерах. Але нешта ў іх не вельмі з гэтым пайшла справа. Начальства задумала планавы рамонт. Гавораць, што час прыйшоў. Але ўсе разумеюць, што спыняць увесь камбінат на рамонт ніхто б не стаў, калі б быў збыт».
Сяргей: Санкцыі працуюць, адназначна. Мы ўжо адчулі гэта на ўласнай скуры. Асабіста я сур'ёзна задумаўся аб змене працы, шукаю прыдатнае месца. Перспектыва заставацца ў Салігорску зусім не радасная. Не будзе збыту, не будзе заробкаў. А ў мяне сям'я, я ў адказе за іх».
Міхаіл: «Паходу, нічога добрага неўзабаве ў Салігорску не будзе. Камбінат стаіць. Недзе вядзецца рамонт, а недзе проста ілюзія дзейнасці. Зразумела, што тупа верыць абяцанням пра светлую будучыню не атрымаецца — падаюць заробкі і гэта вельмі хутка адаб'ецца на дабрабыце работнікаў камбіната. Галодным і за дробязь ніхто ў забой не спусціцца. Я так думаю».
Як бачым, ужо не назіраецца захопленых водгукаў аб добрай і аплачванай працы, а наперадзе поўная нявызначанасць.
Паводле «МП»