У Гродна будуюць першую ў Беларусі аўтамыйню на сонечных батарэях
Аўтамыйня павінна спрацаваць да сярэдзіны лістапада.
250 батарэяў ужо закупленыя і змантаваныя. Наладзіць аўтамыйку плянуюць да сярэдзіны лістапада.За новы праект узяліся тры гарадзенскія прадпрымальнікі. На ўскрайку гораду, на іх уласнай паркоўцы ўжо змантавалі сонечныя батарэі, побач наладжваецца і тэстуецца абсталяванне на аўтамабільнай мыйцы.
Прадпрымальнікі падкрэсліваюць, што ў выкарыстанні альтэрнатыўнай энэргіі дзяржава зацікаўленая і нават у нечым спрыяе:
«Напрыклад, мы прывезлі батарэі з-за мяжы без усякіх праблемаў і вялікага мыта, і з усталяваннем таксама нечаканасцяў не было. А яшчэ вельмі важна, што на тым участку, дзе стаяць сонечныя батарэі, не плаціш арэнднай платы за зямлю», — расказаў адзін з прадпрымальнікаў.
У гарадзенскай сонечнай аўтамыйцы цана плануецца сярэдняй ад той, што ўжо існуе ў горадзе.
Паводле беларускай службы Польскага радыё