«Востраў чысціні» аштрафавалі: гандлёвая надбаўка 132% замест 15

На дзіцячае харчаванне гандлёвая надбаўка даходзіла амаль да 132,5%, а дазволеная была — не вышэй за 15%. Гэта выявіла праверка. Цікава, няўжо ў астатніх крамах дзіцячае таннейшае ў разы?

Фота з сайта ostrov-chistoty.by

Сетка крам «Востраў чысціні і смаку», якая належыць ТАА «ЗападХимСервис», аштрафавалі за тое, што ў крамах цэны на некаторыя прадукты занадта высокія.

Пакупнікі паскардзіліся — Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыйшло з праверкай.

«Пры фарміраванні цэнаў ураздроб на больш чым на 90 найменняў дзіцячага харчавання, якое адносіцца да сацыяльна значных тавараў, перавышаны гранічны ўзровень гандлёвай надбаўкі», — заявілі ў МАРГ.

Адзначаецца, што з улікам аптовых коштаў надбаўкі на дзіцячыя сухія сумесі, кашы і кансервы даходзілі амаль да 132,5% пры дапушчальных 15%.

У Беларусі рэгуляванне цэнаў увялі ў 2022 годзе на фоне заходніх санкцый і падаражэння тавараў. З 27 красавіка цэны рэгулююцца адзіным дакументам.

Варта згадаць, што ў пачатку 2022 года доля айчынных тавараў у продажы стала самай нізкай за 9 гадоў — калі параўноўваць яе з аналагічнымі паказчыкамі ў 1 квартале 2013-2021 гадоў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: