З Беларусі забараняюць вывозіць збожжа

Урад Беларусі ўвёў на паўгода забарону на вываз з краіны збожжа, у тым ліку пшаніцы, жыта, ячменю, кукурузы, грэчкі і іншых злакаў. Пастанова №125 ад 11 сакавіка 2022 года ўступае ў сілу 13 сакавіка, паведамляе reform.news.

zerno.jpeg

Забарона распаўсюджваецца на вываз тавараў з Беларусі ў дзяржавы ЕАЭС незалежна ад краіны іх паходжання, а таксама на вываз за межы ЕАЭС пры іх памяшчэнні пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыі і рээкспарту.

Забарона не дзейнічае, калі тавары вывозяцца ў якасці гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам або ў якасці харчоў; калі яны перамяшчаюцца ў рамках міжнародных транзітных перавозак, паміж краінамі ЕАЭС праз тэрыторыі трэціх краін.