1-га верасня школьнікам прапануюць складаць з літар слова «прэзідэнт»

Нацыянальны адукацыйны партал апублікаваў план-канспект першага ўрока ў школах. «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны» — так гучыць тэма. Але цікава не гэта, заўважае «Наша Ніва».

fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas9_logo_1.jpg

Урокі з патрыятычным ухілам на пачатку навучальнага года — стандартная практыка. Але на гэты раз з дзецьмі будуць гаварыць не толькі пра любоў да радзімы і знаёміць з гербам і гімнам. Школьнікам прапануюць скласці з літар слова «прэзідэнт» — маўляў, яно часта сустракаецца ў Канстытуцыі.
Слова «Беларусь», да прыкладу, у Канстытуцыі выкарыстоўваецца куды часцей, але складаць гэтае слова школьнікам чамусьці не прапануюць.
У метадычцы таксама прапісаны спосаб прэзентацыі Мінска — «сталіца, дзе знаходзіцца прэзідэнт і ўрад краіны».
У астатнім урок раяць прысвяціць тлумачэнню, што такое малая радзіма, народнае адзінства, нацыянальны гонар.