
У віну дзяўчыне паставілі тое, што яна перапосціла ў адзін з чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там змяшчаўся заклік да вулічных выступаў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе ўступлення ў вайну.
Данута была студэнткай-выдатніцай, аднак адразу пасля
ўзбуджэння справы яе адлічылі.
Нагадаем, 10 чэрвеня КДБ абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай
дзейнасці» — туды дадалі 9 чалавек, сярод якіх была і Данута.