25 сакавіка пройдзе Агульнанацыяльная дыктоўка. Стаў вядомы тэкст

25 сакавика Агульнанацыянальную дыктоўку будуць у Менску і за мяжой.

1515670070.jpg

Дзень роднай мовы Таварыства беларускай мовы адзначыла Агульнанацыянальнай дыктоўкаю — ужо адзінаццаты раз. Тэкст пісьменніка і навукоўца, сёлетняга юбіляра Анатоля Бутэвіча дыктавала настаўніца Валянціна Драгун.

«Тут якраз сувязь пакаленняў ідзе і сувязь са сваімі каранямі, са сваёй зямлёй, са сваёй радзімай, — кажа Валянціна Драгун. — Мова — гэта Беларусь, нашая радзіма».

Традыцыйна для агульнанацыянальнае дыктоўкі ТБМ прапаноўвае тэксты пісьменнікаў, чые юбілеі адзначаюцца ў гэтым годзе. Сёлета сярод варыянтаў быў верш Наталлі Арсенневай, у верасні мы будзем адзначаць ейнае 115-годдзе, і ўрывак з твору мовазнаўцы ды празаіка Фёдара Янкоўскага, якому споўнілася б 100 гадоў.

«Прапаноўваючы розныя тэксты розных пісьменнікаў, мы паказваем, наколькі багатая нашая мастацкая літаратура, нематэрыяльная спадчына, і мы адказныя не толькі за тое каб успрыняць гэтую спадчыну і карыстацца ёю, але і перадаць нашым дзецям», — кажа чалец ТБМ Алена Анісім.

Зразумела, што не абмінулі арганізатары і святкавання стагоддзя абвяшчэння БНР, таму адзін з прапанаваных варыянтаў тэкстаў — Трэцяя Устаўная грамата — якой і абвяшчалі незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі. На менскай сядзібе гэты тэкст можна будзе напісаць у Дзень Незалежнасці.

«Наступную дыктоўку — тэкст Трэцяй устаўной граматы — будзем пісаць 25 сакавіка, — кажа ўдзельнік таварыства Аляксандр Давідовіч. Думаю, што ў такім жа фармаце ўтульным».

Дыктоўкі ў Дзень роднае мовы пісалі беларусы і ў іншых краінах свету.

Ірына Дарафейчук; belsat.eu