6 гадоў узмоцненага рэжыму далі мінчуку Сяргею Пацукевічу за «ўдзел у масавых беспарадках»
Гэты мужчына быў знаёмы з працаўніком МЗКТ, якому Лукашэнка ў жніўні на вядомым відэа кажа: «Опусти телефон!».
Калі рабочага ўзялі ў распрацоўку і пачалі вывучаць ягоныя тэлефонныя размовы, выйшлі на Пацукевіча.
Усё абвінавачванне будавалася выключна на тэлефонных размовах, якія, нібыта, сведчылі што Пацукевіч — каардынатар пратэстаў.
Таксама суд пастанавіў, што Сяргей мусіць сплаціць 6 тысяч рублёў шкоды. Да таго часу, пакуль ён не выплаціць гэтыя грошы, будзе накладзены арышт на два ягоных аўтамабілі.