Актывіст Павел Вінаградаў застаецца за кратамі. Яму дадалі 30 сутак, магчымая крымінальная справа
Актывіста не выпусцяць на волю пасля 15 сутак арышту. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміла яго жонка Святлана Вінаградава.
Таксама датычна Паўла Вінаградава праводзіцца праверка на наяўнасць прыкмет крымінальнага злачынства ў допісе Вінаградава ў Фэйсбуку, за які яго затрымалі.
Затрыманне адбылося ў Беразіно 5 ліпеня. У яшчэ майскім сваім паведамленні ў Фэйсбуку хлопец крытыкаваў ідэю выходзіць на пратэст 9 мая. Суд палічыў яго пост заклікам да ўдзелу ў акцыі пратэсту.