9 жніўня ў Вільні з’явіцца 25-метровы бел-чырвона-белы сцяг
Беларусы ў Вільні рыхтуюцца адзначыць другую гадавіну пасля выбараў 2020-га.
9 жніўня ў Вільні плануюць адзначыць
другую гадавіны выбараў у Беларусі. Пра тое, якія мерапрыемствы запланаваныя ў
гэты дзень, распавёў Франак Вячорка ў тэлеграме.
А 16-й у Віленскай катэдры пройдзе малебен і
цырымонія ў памяць пра паўстанцаў Каліноўскага і загінулых добраахвотнікаў ва Украіне.
Там жа выступіць хор, будзе відэазварот Івонкі Сурвілы.
А 17-й гадзіне пачнецца мастацка-палітычны
перформанс на Кафедральнай плошчы, выкладванне вялікага бел-чырвона-белага сцяга.
У 18.30 там жа пачынаецца мітынг. Разгортваецца
вялікі беларускі сцяг на 25 метраў. Выступы, выкананне гімну, перформанс. Марш
да беларускага пасольства, дзе адбудзецца мітынг-рэквіем (каля 21.00).