ААН забараніў Расіі выдаваць актывістку, якой пагражае ў Беларусі 20 гадоў зняволення
Камітэт па правах чалавека ААН забараніў Расіі выдаваць Беларусі Яну Пінчук.

Фота: Аб'яднаная прэс-служба судоў РФ
Яна Пінчук — 25-гадовая грамадзянка Беларусі, якую расійскія праваахоўнікі хочуць выдаць на радзіму, дзе ёй пагражае да 20 гадоў калоніі за адміністраванне «экстрэмісцкага» тэлеграм-чата «Віцебск 97%», паведамляюць праваабаронцы.
Заўтра, 13 ліпеня, у Другім апеляцыйным судзе ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца апошні суд па выдачы Яны Пінчук у Беларусь.
Камітэт па правах чалавека ААН знайшоў абгрунтаванымі рызыкі непапраўнай шкоды ў выпадку экстрадыцыі і папрасіў Урад Расіі ўстрымацца ад выдачы Яны, каб даць ёй доступ да ўнутраных працэдур прадастаўлення прытулку; забяспечыць яе неадкладны доступ да прадметаў першай неабходнасці; і забяспечыць абарону яе жыцця, фізічнай і псіхічнай недатыкальнасці, пакуль яе справа знаходзіцца на разглядзе Камітэта.