Ад арышту да «тусовак»: дзе цяпер бізнес-джэты сям'і і набліжаных да Лукашэнкі?

Учора СМІ паведамілі, што міністры абароны і замежных спраў Віктар Хрэнін і Уладзімір Макей разам з дзяржсакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам адправіліся ў Ерэван на мерапрыемствы АДКБ у вайсковым транспартным самалёце Іл-76МД. Няўжо ў Беларусі скончыліся «ўрадавыя» самалёты?

Gulfstream G500 (RA-11003) у Жэневе, 15 траўня 2022 года / JetPhotos

Gulfstream G500 (RA-11003) у Жэневе, 15 траўня 2022 года / JetPhotos


Сайт журналіста, якога ўсе просяць аб дапамозе, прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім», з гэтай нагоды вырашыў паглядзець, куды падзеліся сродкі паветранага транспарту сям’і Лукашэнкі і набліжаных да яго бізнесоўцаў. І высветліў, што некаторыя лютаюць, нягледзячы на санкцыі.


Gulfstream G500-RA-11003 (ён жа EW-001PJ/OE-ILN у мінулым) — Віктар Лукашэнка і яго сям'я.

У ліпені 2022 мы пісалі, што борт затрымаўся ў Жэневе (Швейцарыя) з прычыны накладзеных санкцый на бізнес-джэты з расійскай рэгістрацыяй. Гэты «Гальфстрым» па-ранейшаму знаходзіцца ў Швейцарыі без руху і са ўтоенымі рэгістрацыйнымі знакамі.


Gulfstream G450-T7-GIV (ён жа T7-BRG у нядаўнім мінулым) — Тарас Козак і яго сям'я.

Борт украінскага дэпутата Тараса Козака, які хаваецца за мяжой, а на радзіме абвінавачваецца ў дзяржздрадзе, і паплечніка скандальна вядомага Віктара Медведчука. Абодва прадпрымальніка маюць цесныя сувязі і агульныя бізнес-інтарэсы з сябрам сям'і Лукашэнкі — Мікалаем Вераб'ём. Самалёт таксама быў арыштаваны вясной 2022 года і знаходзіцца на захоўванні ў Жэневе.

Звярніце ўвагу, што цяпер побач з ім на фоне вельмі сімвалічна стаіць у Жэневе і згаданы вышэй RA-11003.

Gulfstream G450 (T7-GIV) у Жэневе, 16 красавіка 2022 года / JetPhotos

Gulfstream G450 (T7-GIV) у Жэневе, 16 красавіка 2022 года / JetPhotos


Embraer ERJ-135BJ Legacy-P4-777 (ён жа M-ABEC у нядаўнім мінулым) — Аляксандр Зінгман

Борт «зброевага барона» Аляксандра Зінгмана пазбавіўся рэгістрацыі вострава Мэн у сакавіку 2022 года. Але ўладальніку пашанцавала, што самалёт не знаходзіўся ў гэты час на тэрыторыі Еўрасаюза, і праз тры месяцы прастою Зінгман працягнуў сваю дзейнасць у Афрыцы на тым жа самалёце, але ўжо з рэгістрацыйным нумарам выспы Аруба – P4-777.

Прама цяпер самалёт знаходзіцца ў горадзе Пальма-дэ-Маёрка (Іспанія).

Embraer ERJ-135BJ Legacy-P4-777 (M-ABEC) у Нью-Джэрсі (ЗША) 18 траўня 2021 года / JetPhotos

Embraer ERJ-135BJ Legacy-P4-777 (M-ABEC) у Нью-Джэрсі (ЗША) 18 траўня 2021 года / JetPhotos


Gulfstream G450-OE-ITE — Аляксей Чулец

Эстонскі бізнес-партнёр Мікалая Вараб'я ў ліпені 2022 схаваў свой самалёт у ЗША, але 7 лістапада борт вярнуўся ў Талін і з гэтага моманту зноў узяўся за старое ў інтарэсах ранейшага ўладальніка. Борт актыўна лётае па ЕС (Талін/Лондан/Стамбул/Жэнева/Талін). Зараз борт знаходзіцца ў Таліне.

Раней гэтым бортам карыстаўся і Мікалай Варабей у якасці падменнага, пакуль яго самалёт праходзіў тэхабслугоўванне, і Тарас Козак з сям'ёй.

Gulfstream G450 (OE-ITE) у Швейцарыі 26 сакавіка 2022 года / JetPhotos

Gulfstream G450 (OE-ITE) у Швейцарыі 26 сакавіка 2022 года / JetPhotos


Embraer ERJ-135BJ Legacy 650-OE-IТА — Мікалай Варабей і яго сям'я.

Гэты самалёт прыпыніў палёты з красавіка 2022 года, але зноў аб'явіўся ўжо 26 кастрычніка. Борт з захоўвання адразу прыляцеў у Талін, дзе ў іх, разам з OE-ITE, фармальны порт прыпіскі. А далей зноў пачалася актыўная эксплуатацыя па «звыклых» для яго ўладальніка маршрутах (Швейцарыя/Аўстрыя/Турцыя/ААЭ/Бахрэйн).

Цяпер самалёт знаходзіцца ў Стамбуле.

Характэрна, што пасажырамі гэтага бізнес-джэта былі Віктар Лукашэнка з сям'ёй, Аляксей Алексін, Тарас Козак з сям'ёй.

Embraer ERJ-135DJ Legacy 650 (OE-ITA) у Швейцарыі 28 жніўня 2021 г. / JetPhotos

Embraer ERJ-135DJ Legacy 650 (OE-ITA) у Швейцарыі 28 жніўня 2021 г. / JetPhotos


Мяркуючы па актыўнасці бартоў OE-ITE і OE-ITA, якая працягваецца ў інтарэсах названых асоб, еўрапейскія санкцыі з траўня 2021 года так і не ўступілі ў сілу.


Bombardier CL-600-2b19 Challenger 850-EW-301PJ — Віктар і Дзмітрый Лукашэнка

Даволі вядомы ўрадавы бізнес-джэт пастаянна лётае ў інтарэсах сыноў Лукашэнкі і зрэдку ў ім даюць пасядзець прэм'ер-міністру (калі ён ляціць у ім па агульных справах з сынамі).

Так, зусім нядаўна Віктар і Дзмітрый Лукашэнка разам наведалі на ім Баку, адзначыўшы там 30-годдзе стварэння НАК Азербайджана (бо абодва з'яўляюцца функцыянерамі ў НАК Беларусі).

А літаральна сёння раніцай, 23 лістапада, СМІ звярнулі ўвагу, што гэты борт у 00:51 MSK вылецеў з Мінска і з прамежкавай пасадкай у Баку накіраваўся ў сталіцу Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў — Абу-Дабі, дзе прама зараз самалёт і знаходзіцца.

Bombardier CL-600-2B19 Challenger 850 (EW-301PJ) у Мінску 3 жніўня 2020 года / JetPhotos

Bombardier CL-600-2B19 Challenger 850 (EW-301PJ) у Мінску 3 жніўня 2020 года / JetPhotos


Характэрна, што зусім нядаўна быў яшчэ адзін візіт у ААЭ, на які неяк не звярнулі ўвагу. Хоць тады ў Эміратах на некалькі дзён перасекліся адразу тры згаданых вышэй борта.

Па нашых дадзеных, тады на борце ўрадавага самалёта быў Віктар Лукашэнка, хоць, па афіцыйных каналах ніякай інфармацыі аб яго візіце не было.

Вы спытаеце: «Што маглі рабіць у Дубаі Віктар Лукашэнка, Аляксандр Зінгман і Мікалай Варабей?» І тут усё дастаткова проста: да прыкладу, святкаваць дзень нараджэння Аляксея Алексіна або Ліліі Лукашэнкі (у абодвух 29 кастрычніка – заўв. рэд.).

snimok_ekrana_2022_11_23_v_10.webp


Цікава таксама, што афіцыйныя ўрадавыя дэлегацыі Беларусі, нават з удзелам прэм'ер-міністра Галоўчанкі, як правіла, лётаюць на чартарных рэйсах «Белавія». Напрыклад, з 22 па 24 лістапада такая дэлегацыя наведвае Іран і Сірыю, адпаведна, борт EW-514PO выбыў з рэгулярнага раскладу мінімум на тры дні.

Улічваючы бягучую сітуацыю з самалётамі ў «Белавія», калі ў авіякампаніі проста няма «свабодных» бартоў, бізнес-джэт EW-301PJ па-ранейшаму застаецца даступным толькі абраным — у той час, як высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў (Макей, Вольфавіч, Хрэнін) адправілі 22 лістапада ў Арменію на цэлы шэраг адказных мерапрыемстваў (пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ і сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ) на суровым ваенна-транспартным Іл-76 ВПС РБ C рэгістрацыйным нумарам EW-004DE.

Пацешна, што пра гэта нават прымудрылася адрапартаваць дзяржаўнае прапагандысцкае выданне БелТА:

Пры гэтым, Лукашэнка адправіўся раніцай 23 лістапада ў Ерэван на сесію Савета калектыўнай бяспекі АДКБ на сваім Boeing 767-32K(ER) — EW-001PB — у адзіноце.