Ад Саладухі да «Пеўнікаў». Стаў вядомы поўны склад удзельнікаў канцэрта «Усебеларускага народнага сходу»

Пад акампанемент аркестра МУС РБ на сцэне Палаца спорту 11 лютага выступяць Аляксандр Саладуха, Ірына Дарафеева, Юлія Быкава («Aura»), Уладзімір Громаў, Вікторыя Алешка, Жанэт, Алёна Ланская, Руслан Аляхно, арт-група «Беларусы», сёстры Груздзевы ды многія іншыя.

Фота TUT.BY

Фота TUT.BY

Будуць ансамблі «Песняры», «Бяседа» і «Ровесник», хор «Пеўнікі» (Брэст), «Ві-за-ві» (Орша), «Белыя Росы» (Гродна), хор Цітовіча і хор Свята-Духава сабора.

Чакаюцца выступы балета «Radiodance» і нават цыркавой трупы.

Паводле «Нашай Нівы».