Адразу два футбольныя матчы пачаліся з акцыяў

Пра гэта паведамляюць відавочцы ў тэлеграме.

2873580_59179608_2560_1440.jpg

Адразу два футбольныя матчы 3 верасня пачаліся з акцыяў.
На 1/8 Кубку Беларусі між «Крумкачамі» і «Іслаччу» заўзятары падчас дзяржаўнага гімну павярнуліся да поля сьпінамі і заклалі рукі за галовы.
На матчы трэцяга дывізіёну каманды «СМІаўтатранс» і «Асіповічы» пасьля стартавага сьвістку не адразу пачалі гульню, а на кароткі час засталіся на месцах і сталі пляскаць у далоні.