Гурт «PyLai» прысвяціў песню жаночым маршам
Афіцыйнае відэа з'явілася ў ю-тубе.
"Сярод усіх тых драматычных падзей лета 2020-га года найбольш кранальнай і натхняльнай для нас стала шэсце жанчын. Нашых адважных, шчырых і светлых беларусак, якіх не разбіць, не спыніць, не стрымаць. Без аніякіх сумневаў, гэтыя падзеі ўвойдуць у гісторыю," — кажуць лідары гурта Рыгор Лайкоў і Уладзімір Пыльчанка.