Адвакат сустрэўся з Марыяй Калеснікавай: «Настрой і здароўе ў яе добрыя»

З Марыяй Калеснікавай у гомельскай выпраўленчай калоніі № 4 сустрэўся адвакат.

59365225_303_1_1.jpg

З 9 студзеня Марыя Калеснікава знаходзіцца ў жаночай калоніі ў Гомелі. З Мінска Марыю этапавалі за адзін дзень: у 22:00 вывезлі з СІЗА, а ў 9 раніцы яна ўжо была ў Гомелі і адразу трапіла ў калонію.

Два тыдні Марыя будзе на каранціне ў калоніі. Настрой і здароўе ў яе добрыя. У калоніі ёй зрабілі рэнтген і ўзялі аналізы.

Марыі Калеснікавай можа пісаць лісты на новы адрас: ВК № 4, 246035. Гомель, Антошкіна, 3.