Польшча. Каб увесці змены, патрэбная каманда

У Польшчы будзе лепш. Самае важнае, каб пачаць інвеставаць у дэмаграфію, у дзяцей, у сям’ю, лічыць Бэата Кэмпа.



dziennikgp.jpg

"Dziennik Gazeta Prawna" друкуе вялікае інтэрв'ю з кіраўніком канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Бэатай Кэмпай.

"Ці ўсіх памяняеце?" — пытаюцца журналісты. "А што, "Грамадзянская платформа" не мяняла? А Польская сялянская партыя, а Саюз левых дэмакратычных сіл? Каб у Польшчы былі змены ў добрым напрамку, неабходная каманда, якая правядзе рэформы, абяцаныя кіруючай партыяй выбаршчыкам”.

"А грошы на змены?" — “Грошы ёсць, — кажа Кэмпа. — Калі я гляджу на бюджэт, то бачу, што мы — багатая краіна ў цэнтры Еўропы, і ў нас у канцы канцоў паявіўся добры гаспадар".

Гучыць пытанне і наконт катастрофы ў Смаленску, у якой загінула 96 чалавек — у тым ліку польскі прэзідэнт Лех Качыньскі. “Неабходна высветліць праўду пра смаленскую авіякатастрофу, — адзначае Кэмпа. — Сёння мы не ведаем, якая была праўда. І таму я выказвалася за тое, каб закрыць урадавы сайт, на якім былі прадстаўлены высновы ўрадавай камісіі па пытанні прычын катастрофы".

"Мы адказныя за тое, каб выканаць тыя абяцанні, якія мы далі выбаршчыкам падчас кампаніі, — кажа суразмоўца выдання. — У Польшчы справы выглядаюць добра, а будзе яшчэ лепш. Самае важнае, каб пачаць інвеставаць у дэмаграфію, у дзяцей, у сям’ю. Нас выбралі ў дэмакратычных выбарах, ніхто нас не прыкруціў да крэслаў і выбаршчыкі ацэняць, ці мы зрабілі тое, што абяцалі", — падсумоўвае кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Бэата Кэмпа.

www.radyjo.net