Акцыя «Птушкі ля кармушкі» пройдзе ў трэція выходныя студзеня

Снегапады і маразы — сапраўднае выпрабаванне для птушак, а для людзей — самы час для клопату пра іх! Ахова птушак Бацькаўшчыны заклікае ўсіх прыняць удзел у штогадовай акцыі «Птушкі ля кармушкі» 14 і 15 студзеня.

Фота — RSPB

Фота — RSPB

Мэта акцыі — нагадаць усім, як важна падкормліваць птушак у халады. Чаму менавіта цяпер? Знайсці корм пад снегам — няпростая задача, да таго ж зімой трэба больш энергіі, каб сагрэцца, а значыць і ежы патрабуецца больш.

Як прыняць удзел у акцыі?


1. Павесьце кармушку;
2. Насыпце корм;
3. Навучыцеся адрозніваць, якія птушкі прылятаюць на вашу кармушку;
4. 14 і / або 15 студзеня палічыце віды і колькасць птушак на кармушцы і адпраўце дадзеныя ў АПБ адным з гэтых спосабаў:
запоўніце простую форму (адкрыецца 14 студзеня, будзе працаваць да 18.00 16 студзеня);
напішыце паведамленне ў FB або ВК;
напішыце паведамленне на info@ptushki.org.
Арганізатары будуць рады вашым расповедам і назіранням. Змяшчайце свае фатаграфіі ў сацыяльных сетках (ВК, FB, Instagram) з хэштэгам #птушкілякармушкі. За самыя цікавыя здымкі АПБ раздасць сувеніры!
Яшчэ ёсць час зрабіць кармушку хутка і проста. Важна: у кармушках з тэтрапакамі не забудзьцеся зрабіць некалькі невялікіх адтулін у дне, каб вада ад дажджу і снегу не «затапіла» птушыную сталовую.

plk2017.jpg


Чым падкарміць птушак?


Лепшы корм для вераб'інападобных — чорныя несоленые несмажаныя семечкі. Можна зрабіць сумесь — семечкі сланечніка, проса і авёс. Сініцы і дзятлы будуць рады несоленаму свежаму салу (яго можна нанізаць на цвічкі па краях кармушкі, падвесіць у сетцы, прывязаць да галінкі на дрэве), а вераб'і, зелянушкі, попалзні, чыжы — несоленаму несмажанаму арахісу. Памятаеце: чым разнастайней птушыны пачастунак, тым больш відаў птушак можа прыляцець да вас.

Фота — В. Гаціла

Фота — В. Гаціла


Конкурс
Сярод удзельнікаў акцыі, якія занясуць свае назіранні праз форму, АПБ разыграе 10 значкоў з птушкамі, якія часцей за ўсё зазіраюць на кармушку. Зелянушкі, гіль, палявой і домовый вераб'і могуць «прысесці» на ваш пінжак ці заплечнік: удзельнічайце!

Фота — С. Сідарук

Фота — С. Сідарук

Дарэчы, падчас леташняй акцыі «Птушкі ля кармушкі» каля 2700 удзельнікаў падкармілі больш 9500 птушак 38 відаў! Часцей за іншых бачылі вялікую сініцу (3215 асобін), на другім месцы — палявы верабей (2038 асобін), на трэцім — дамавы верабей (1738 асобін). Было шмат шызых галубоў і зелянушак, прыляталі частавацца гілі, сінія сініцы, амялушкі.