Актывісты, палітвязні, добраахвотнікі. Каго з беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку?

У лютым «Медыязона» вывучыла базу вышуку расійскага МУС — у ёй апынулася больш за 3100 беларусаў. За 3 месяцы база папоўнілася больш чым на 400 імёнаў беларусаў. Яшчэ 200 імёнаў выдалілі з вышуку.  Журналісты абнавілі спіс беларусаў, якіх шукаюць у Расіі — вы можаце праверыць сябе і сваіх блізкіх.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Добраахвотнікі

За 3 месяцы ў вышук дадалі каля 30 беларусаў, якія звязаны з добраахвотніцкімі падраздзяленнямі ва Украіне. Сярод іх — загінулыя ў баі экс-палітвязень Васіль Парфянкоў і Данііл Ляшук.

У спісе пазначаны Арцём Войніч — адзін з заснавальнікаў і начальнік штаба Палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным «Ваніш», экс-міліцыянт Вячаслаў Граноўскі, мінамётчык «Альгерд» Алег Аўчыннікаў, салігарчанін Васіль Верамейчык, камандзір батальёна Ігнат Кірэеў, Іван Тамашэвіч, Юрый Сатаноўскі, Зміцер Палойка, Зміцер Белагорцаў, Рудольф Ягоранка, палітвязень 2011 года Аляксандр Малчанаў, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка КДБ у Менску, Ігар Кляўко, кіраўнік мабілізацыйнага пункта палка, брат загінулага падчас пратэстаў жыхара Маладзечна Нікіты КраўцоваПавел Кухта.

Глядзіце таксама

У вышук абвешчаныя і іншыя байцы, чые імёны можна знайсці ў сліве праўладных хакераў — Яўген Бундзялееў, Ігар Кучаравенка, Вячаслаў Радзюк, Аляксей Назараў, Дзмітрый Лысковіч, Аляксандр Пазняк і іншыя.

Таксама ў вышуку Аляксандр Стральцоў, які прымаў удзел у тэраабароне, і былая ваенная Вераніка Яновіч.

Палітвязні

Больш за 30 імёнаў з 400 — былыя палітвязні. Сярод іх: былая галоўрэд выдання «Новы Час» Аксана Колб, Аляксандр Шышко, вызвалены ў лютым 2024 года Мікалай Яромскі, маладзечанец Сяргей Сідаровіч, фігуранты карагоднай справы Віталь Брыцько, Андрэй Лешка, Алеся Крамчаніна і Ілля Ягораў, мазырчанін Сяргей Коршак, праграміст Андрэй Пазняк, бартэндэр Васіль Цяленчанка, Андрэй Марціновіч, ураджэнец Украінцы Дзяніс Князеў, жыхар Вілейкі Ігар Санкевіч, Канстанцін Шышко, акцёр Андрэй Трызубаў, ураджэнец расійскага Омска Ілля Лубяноў, гродзенец Сцяпан Васілевіч, мінчанін Мацвей Будніцкі і Павел Дубаў, рэжысёр Юры Радзькоў, актывіст Ілля Міронаў, музыка Уладзіслаў Наважылаў, Паліна Лешка, Таццяна Петруковіч, Марыя Бабовіч, мінчанка Кацярына Еўдакімава.

У базу вышуку трапілі палітвязні Ілля Чудзін і Яўген Іванцоў; іх прысуды невядомыя. Адшукваюць і Міхаіла Жамчужнага, які выйшаў на волю ў 2021 годзе, і затрыманую ў лютым ураджэнку Нароўлі, якая жыла ў Літве, Таццяну Арахоўскую.

Шукаюць і завочна прыгавораных да 2 гадоў калоніі Аляксандра Цярлюка, Анатоля Астроўскага і Віктара Пузана.

Адвакатка, палітыкі, актывісты

У вышук абвешчаны прыгавораны да 25 гадоў завочна палітык і блогер Вадзім Пракоп'еў, заснавальнік фонду дапамогі Okno na Wschód Павел Міцкевіч, супраць якога распачата «спецвытворчасць», актывіст "Маладога Фронту" Віталь Цішчанка і сустаршыня арганізацыі Андрэй Цянюта.

У спісе аказаўся доктар-рэаніматолаг Уладзімір Мартаў, аўтар падкасту «Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19», які з'ехаў з Беларусі пасля адміністрацыйнага арышту.

14 траўня яго затрымалі ў Ленінградскай вобласці. Прычынай называюць інтэрв'ю «радыёстанцыі, прызнанай экстрэмісцкай у снежні 2023 года». Паводле інфармацыі 47channel.ru, яго аб'явілі ў вышук у сакавіку.

Глядзіце таксама

У вышук абвешчаныя пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Алена Шынкарэвіч і суддзя Аляксей Пацко, праваабаронца Алена Маслюкова.

Шукаюць актывістаў Ігара Случака і Аліну Нагорную, актывіста Філіпа Шаўрова, рэдактара інтэрнэт-выдання “Витебский курьер news” Аляксандра Корнышава, давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Ганны Канапацкай  Ежы Грыгенчы, актывістку АГП Надзею Гацак, Юлію Чурыловіч, Георгія Роя. Сілавікі шукаюць дачку журналіста Змітра Лупача Кацярыну і жонку палітвязня Паўла Мажэйкі Ірыну Чарняўку. Дызайнерку Ірыну Хвайніцкую, музыку Ганну Ляпяшкевіч і Марыю Рогаву, супраць якой пачалі «спецыяльную вытворчасць».

У вышук аб'яўлены пінчук Сяргей Сянько, які перасёк мяжу з Украінай і запісаў відэа з просьбай аб палітычным прытулку, Валеры Сляпухін, які пераехаў з Гомеля ў Кіеў.

Гамяльчаніна Канстанціна Гвоздзева называлі членам «спячай ячэйкі экстрэмістаў». Паводле праваабаронцаў з Dissident.by, яго судзілі па артыкуле аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ён таксама аб'яўлены ў вышук.

Як праверыць сябе

Расійская «Медыязона» сабрала ўсе карткі вышуку, даступныя на сайце МУС Расіі. Беларускія журналісты знайшлі ў гэтай базе больш за 3 400 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі.

У табліцы часцей не пазначана, па якім артыкуле шукаюць чалавека. Замест гэтага — надпіс «расшукваецца па артыкуле КК» і кантактны нумар аддзялення паліцыі. Часам у апісанні паказаны адмысловыя прыкметы і фатаграфіі якія адшукваюцца.

Знакам "+" адзначаны тыя, каго дадалі ў базу ў перыяд з лютага па красавік 2024 года. Тыя, каго за гэты час з яе выдалілі — адзначаны крыжыкам "х".

Праверыць, ці ёсць вы ці вашыя блізкія ў гэтым спісе, можна па гэтай спасылцы — табліца напрыканцы артыкула.