Алене Гнаўк выставілі абвінавачванне па крымінальнай справе

Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

photo_2021_01_17_14_40_46.jpg

63-гадовай Алене Гнаўк выставілі абвінавачванне ў межах брэсцкай «Справы карагодаў»
Жанчыну, якую раней неаднаразова затрымлівалі, вінавацяць у «арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Сваёй віны Алена не прызнае, хоць і не хавае, што брала ўдзел ў Брэсце 13 верасня ў маштабнай акцыі пратэсту. Жанчына адмовілася ад адваката і плануе ў судзе абараняць сябе самая.


У брэсцкай «Справе карагодаў» праходзяць каля 50 чалавек. Першыя суды над імі пачнуцца 20 студзеня.