Па дадзеных праваабаронцаў, за нядзельныя маршы ў Мінску затрыманыя толькі 6 чалавек

Пра трох затрыманых паведамляе тэлеграм-канал «Спісы затрыманых». Яшчэ пра трох — праваабарончы цэнтр «Вясна».

c85444dc8dd54dee7049ab33894637ef11d905459c4b46fd775fa2750021.jpg


Паводле ТГ-канала «Спісы затрыманых» сёння былі схопленыя Анастасія Калашнікава, Таццяна Пуцеева і Кацярына Тарэлкіна. Вядома, што Анастасія Калашнікава — фельчар выязной брыгады, шматразовая чэмпіёнка і прызёрка чэмпіянату Беларусі па тайскім боксе і кікбоксінгу, прызёрка міжнародных турніраў.


Анастасія Калашнікава, фота t.me/bel_girls

Анастасія Калашнікава, фота t.me/bel_girls


«Вясна» паведамляе, што затрыманы Павел Гірыс, а ўвечары на Пушкінскай плошчы былі затрыманыя Кацярына Карыцько і Паліна Лойка.

Нагадаем, 17 студзеня, нягледзячы на маразы, прайшлі шматлікія вулічныя акцыі ў розных мястэчках і гарадах Беларусі, раёнах Мінска, а таксама за межамі краіны.