Затрыманы генеральны дырэктар СТАА «Квінфуд» Валер Загорскі
Цяпер бізнесовец і вядомы мецэнат знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Гродна.

У Гродне ў цэнтры гораду затрыманы генеральны дырэктар СТАА «Квінфуд» Валер Загорскі.
АМАП палічыў, што маска з «Пагоняй» на твары Загорскага – няправільная.
Цяпер бізнесовец і вядомы мецэнат знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Гродна.
Прадпрыемства «Квінфуд» выпускае мясныя кансервы, якія прадаюцца ў Расеі, Казахстане, Грузіі, Малдове Ізраіле, Арменіі, Паўднёвай Карэі.