
Алесь Бяляцкі каля будынку Дома правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна".
Праваабаронца перакананы, што рашэнне суда Савецкага раёна Мінска, якое абвесцяць 24 жніўня, не будзе аб’ектыўным і справядлівым. Па ягоных словах, гэта “фактычна палітычная расправа над прафсаюзнымі лідарамі.”
“Той вырак, які прапануе суду пракурор, пераўтварае Фядыніча і Комліка ў закілзаных коней, якія ходзяць з путамі на нагах. Бо што такое “хатняя хімія”? Гэта жорсткі рэжым, кантроль і назіранне за асуджанымі на працягу ўсяго тэрміну. Такія ўмовы пазбаўляюць магчымасці праводзіць нармальную грамадскую працу, падтрымліваць кантакты са сваімі партнёрамі за мяжой і абмяжоўвае іх грамадскую актыўнасць”, — адзначае праваабаронца.
Варта адзначыць, што аналагічная крымінальная справа была ўзбуджаная ў 2011 годзе ў дачыненні і да самога Алеся Бяляцкага, што адназначна было расцэнена праваабарончай і міжнароднай супольнасцю як пераслед за яго шматгадовую праваабарончую дзейнасць.