Алесь Бяляцкі ўвайшоў у шорт-ліст кандыдатаў на прэмію арганізацыі “Індэкс цэнзуры”
Пра гэта прэс-службе ГА “БАЖ паведаміў супрацоўнік “Індэкса па Беларусі і рэгіёне АБСЕ Андрэй Аляксандраў.
Вядомы беларускі праваабаронца з’яўляецца адным з прэтэндэнтаў на штогадовую ўзнагароду брытанскай арганізацыі“Index on Censorship (“Індэкс цэнзуры) у намінацыі “Адстойванне пазіцыі (Advocacy).
“Алесь Бяляцкі з’яўляецца выбітным праваабаронцам, які прысвяціў сваё жыццё дапамозе ахвярам парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, — гаворыцца ў паведамленні “Індэкса цэнзуры.
Штогадовая Прэмія Свабоды Выказвання “Індэкса цэнзуры сёлета будзе ўручацца ў 13-ы раз. Ею адзначаюць журналістаў, блогераў, анлайн-актывістаў, праваабаронцаў і мастакоў, якія змагаюцца супраць цэнзуры ў любых яе праявах па ўсім свеце.
“Гэта людзі, якія знаходзяцца на своеасаблівай “лініі фронту барацьбы за свабоду слова; ім даводзіцца адчуваць гвалт, пагрозы і зняволенне за свае перакананні, — гаворыцца ў заяве арганізацыі. — Адзначаючы іх дасягненні, мы спадзяемся звярнуць увагу сусветнай супольнасці на пагрозы свабодзе выказвання, якія існуюць у сённяшнім свеце, — ад наўпроставай цэнзуры, хавання пераследу і празмернага прымянення заканадаўства да анлайн-цэнзуравання, рэлігійнага і культурнага ціску, а таксама перашкодаў у доступе да інфармацыі.
Разам з Алесем Бяляцкім на ўзнагароду ў намінацыі “Адстойванне пазіцыі Прэміі Свабоды Выказвання “Індэкса цэнзуры сёлета прэтэндуюць 15-гадовая актывістка за правы на адукацыю Малала Юсафзай з Пакістана, брытанская ініцыятыва “Hillsborough Family Support Group і моладзевы рух “Girifna з Судана.
Акрамя гэтага, узнагароды будуць уручаныя ў намінацыях “Журналістыка, “Лічбавая свабода і “Мастацтва.
“Сёлетнія намінанты — гэта людзі, якія праявілі надзвычаную мужнасць у выказванні сваіх поглядаў, барацьбе з цэнзурай і несправядлівасцю, шмат хто з іх робіць гэта ў вельмі складаных умовах, — адзначыла выканаўчы дырэктар “Індэкса цэнзуры Кірсці Х’юз.
Лаўрэатаў прэміі вызначаць на гэтым тыдні. Уганараванне адбудзецца ў Лондане 21 сакавіка.
IndexonCensorship— міжнародная арганізацыя са штаб-кватэрай у Лондане, мэтай якой з'яўляецца падтрымка свабоды выказвання. З дапамогай кампаній і публікацыйIndexonCensorshipкідае выклік усяму, што пагражае свабодзе выказвання, і дае слова журналістам, пісьменнікам, мастакам і актывістам, чыя свабода слова была парушана. Цягам некалькіх апошніх гадоў арганізацыя актыўна займаецца сітуацыяй у Беларусі, надаючы асаблівую ўвагу свабодзе выказвання ў краіне. Сярод апошніх дасягненняў — апублікаваны нядаўнааналітычны даклад пра цэнзуру ў беларускім інтэрнэце.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да Андрэя Аляксандрава, супрацоўніка “Індэкса цэнзуры па Беларусі і рэгіёне АБСЕ (email: andrei@indexoncensorship.org, тэлефон +44 7528453107)
Index on Censorship, прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"