Амаль на два мільёны еўра. На літоўскай мытні затрымалі буйную партыю беларускіх цыгарэт
14 снежня на мяжы з Польшчай літоўскія мытнікі выявілі каля паўмільёна пачкаў цыгарэт. Іх перавозілі пад выглядам прысмакаў, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні. Кіроўцам аўтамабіля быў грамадзянін Украіны.
Кіроўца
фуры заявіў, што вязе прысмакі з Эстоніі праз Літву ў Бельгію. Аднак мытнікі
звярнулі ўвагу на няправільна аформленыя дакументы і вырашылі паглядзець
цукеркі. Так яны высветлілі, што паўпрычэп запоўнены скрынкамі з цыгарэтамі.
Агляд
паказаў, што ў паўпрычэпе перавозілі не менш за 500 тысяч пачкаў цыгарэт
Winston Classic з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт разам з падаткамі
складае 1,86 мільёна еўра.
Пракуратура
пачала следства. Кіроўца затрыманы на два дні. Пытанне пра яго ўзяцце пад варту
будзе вырашацца ў судзе.
Паводле «Еўрарадыё».