Літва за 2021 год канфіскавала рэкордную колькасць беларускіх цыгарэт

У цягніках канфіскавалі столькі беларускіх цыгарэт, колькі за мінулыя 7 гадоў разам.

1213_plaustas3_55310.jpg


Маштабы выяўленай кантрабанды беларускіх цыгарэт праз Літву растуць рэкорднымі тэмпамі, расказаў агенцтву BNS генеральны дырэктар мытнага дэпартамента пры Міністэрстве фінансаў Літвы Дарус Жвіронас.
За тры кварталы бягучага года літоўцы канфіскавалі 328 мільёнаў кантрабандных цыгарэт, тады як у 2020 годзе — 297 мільёнаў.
За бягучы год толькі на чыгунцы канфіскавалі 16,7 мільёна цыгарэт, што ўдвая больш за мінулы год. Цыгарэты хаваюць у насыпных грузах, сярод угнаенняў і друзу, у драўніне. Праблема пагаршаецца тым, што на станцыях Стасылас і Кяна няма рэнтгенаўскага абсталявання.
З усёй кантрабанды цыгарэт 84 % — беларускія цыгарэты. У Літве чвэрць цыгарэтнага рынку складаюць нелегальныя цыгарэты. У гэтым у Літве бачаць пагрозу бяспецы і крыніцу фінансавання рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.