АМАП затрымлівае людзей у чарзе ў краму Symbal.by
Сёння стала вядома, што з-за ціску ўладаў зачыняецца крама нацыянальнай адзення symbal.by.
Людзі з салідарнасці пайшлі туды падтрымаць краму і набыць у іх тавары. Выстраілася чарга з пары дзясяткаў чалавек. Але хутка прыехаў АМАП на аўтазаку і стаў затрымліваць чаргу ў краму, якая проста моўчкі стаяла.
Па данных праваабаронцаў, затрыманы тры чалавекі. Тэлеграм-канал Мая краіна Беларусь паведамляе, што затрыманных 12. Людзей затрымаліваюць і збіваюць.
Пазней сузаснавальнік крамы Мікіта Броўка паведаміў Свабодзе пра затрыманне 20 чалавек. Прадстаўніца МУС Наталля Ганусевіч паведаміла Радыё Свабода, што прычынай затрымання людзей стала тое, што людзі нібыта перашкаджалі праезду аднаго аўтамабіля.
«Выяжджаў аўтамабіль, а людзі, якая стаялі побач з крамай, не давалі яму праехаць. У мэтах спынення супрацьпраўных дзеянняў, якія выразіліся ў блакаванні аўтамабіля, выехаў нарад міліцыі. Некаторыя асобы дастаўленыя для разбіральніцтва», — распавяла Ганусевіч.
Спіс затрыманых 23 чэрвеня каля крамы symbal.by (абнаўляецца):
Аляксандр Кузняцоў,
Ілля Дземчанка,
Аляксандр Паплаўскі,
фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга (вызвалены),
Аляксандр Райчонак,
Аляксандр Андрэеў,
і яшчэ больш за дзясятак людзей.
Пра закрыццё крамы з 29 чэрвеня паведаміў у сацсетках Павел Белавус.
"Запрашаем вас да канца тыдня набыць у нас што-небудзь, пакуль тавары крамы не арыштавалі і не канфіскавалі. У наяўнасці яшчэ шмат сцягоў, цішотак, кубкаў, павязак, торбаў ды іншай прадукцыі", — напісаў ён у фэйсбуку.
Паводле яго, такое рашэнне было прынята ў сувязі з ціскам ўладаў:
"Бо супраць нас не спыняюцца праверкі, а толькі павялічваюцца.
На мінулым тыдні на вытворчасць прыйшла санстанцыя, якая выпісала пастанову аб спыненні вытворчасці і міліцыя, якая забрала на праверку 9 бел-чырвона-белых сцягоў.
Таксама працягваецца праверка падатковай і ОБЭП, да гэтага часу ў нас няма інфармацыі, на якой падставе канфіскаваныя ў нашага кур'ера 419 цішотак ПСІХОЗ%.
Ужо тыдзень ЖРЭО, ЖЭУ 2 і ЖКХ Савецкага раёну адмаўляюцца нам падключыць электрычнасць, хоць усе дамовы маем і падставаў не ўключаць яе нам няма.
На гэтым тыдні мы дадаткова атрымалі ліст ад Мінгарвыканкама з патрабаваннем прыбраць цягам трох дзён з будынка шыльды крамы, а сёння, 23 чэрвеня, прыйшоў прадстаўнік МНС разбірацца па ананімнай скарзе на нас, што нібыта з памяшкання ідуць непрыемныя пахі і жыхары скардзяцца, што апазіцыйная крама займаецца незразумелай вытворчасцю.
Не выключаем варыянтаў, што ў бліжэйшыя дні па гэтых прычынах нам выставяць чарговыя патрабаванні спыніць працу крамы".