Пратакол затрымання каля symbal.by: прыняў удзел у мітынгу, выкрыкваў лозунгі
На затрыманых каля крамы symbal.by складалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і выкрыкванні лозунгаў. Напрыклад, пра гэта напісана ў пратаколе Аляксандра Райчонка, якога затрымалі 23 чэрвеня, піша Еўрарадыё.

Пратакол затрымання Аляксандра Райчонка
Лейтэнант міліцыі Ягор Каралёў напісаў, што Райчонак "прыняў актыўны ўдзел у групе асобаў у мітынгу, не звязаным з выбарчай кампаніяй /.../, выкрыкваў лозунгі, "Стоп таракан!", "Сыходзь!", пры адсутнасці ў гэтых дзеяннях складу злачынства".
Нагадаем, што прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч у каментары журналістам заявіла, што АМАП затрымліваў людзей каля крамы, бо яны перашкаджалі выехаць аўтамабілю.
Паводле звестак праваабаронцаў, увечары 23 чэрвеня каля крамы symbal.by было затрымана больш за 10 чалавек.
euroradio.fm