Арт-перформанс у падтрымку Мікіты Емяльянава (фота)

У Мінску працягваецца суд над анархістамі Мікітам Емяльянавым і Іванам Комарам. Маладзёнаў абвінавачваюць у спробе падпалу будынку СІЗА-1 на Валадарскага і закідванні лямпачкамі з фарбай Мінскага гарадскога суда. За гэта ім пагражае да 12 гадоў зняволення. Лібертарныя актывісты зладзілі мастацкі праект у падтрымку Мікіты Емяльянава.

img_2220.jpg


У межах праекта былы палітвязень Зміцер Паліенка надзеў зонаўскі гарнітур. Міліцэйскія кайданкі — сімвал забароны і закоўвання свабоды дзеянняў, калючы дрот — сімвал агароджы вязняў, абмежавання волі і турэмнага зняволення, чырвоны трохкутнік, які нацысты ў канцэнтрацыйных лагерах вешалі на палітвязняў, а таксама т.зв. турэмная бірка, дзе пішацца імя і прозвішча і нумар крымінальнага артыкула. Тым самым актывісты хацелі паказаць, што сучасная Беларусь пры ўладзе Лукашэнкі — гэта вялікі ізаляваны канцлагер, дзе няма правоў і свабодаў, кожны яе грамадзянін — зняволены.


«Мы хочам паказаць у гэтых фота, што быць закаваным у жалезны бранзалет роўна быць у абдымках калючага дроту, якая пранізвае цела і душу, прымушаючы ўсяляк пакутаваць і мучыцца ад болю. І ты не можаш зрабіць няправільны крок. Не можаш уцячы. Мы ўсе хочам жыць у свабоднай краіне, мы хочам свабоды тым людзям, якія за нас ішлі на адчайныя крокі. Нельга забываць пра тых, хто пакутуе ў лукашэнкаўскіх турмах за свабоду іншых.
Мікіта Емяльянаў, безумоўна палітычны зняволены, нават калі праваабарончая супольнасць не прызнае яго такім. У краіне, дзе кіруе тыранія і дыктатура, дзе ўлада карумпаваная, дзе не працуюць суды, дзе міліцэйскія сілавыя структуры працуюць як карныя органы для ліквідацыі непажаданых іншадумцаў — учынак Емяльянава, безумоўна, апраўданы і ён геройскі», — тлумачаць аўтары праекту.

img_2241.jpg