Арышт Марфы Рабковай працягнулі да 17 чэрвеня — праваабаронцы
Арышт праваабаронцы Марфы Рабковай працягнулі да 17 чэрвеня, паведамілі ў праваабарончым цэнтры "Вясна".

«Арышт праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай працягнулі на 3 месяцы да 17 чэрвеня. Гэта будзе 9 месяцаў з дня яе затрымання», - гаворыцца ў паведамленні.
Там нагадалі, што каардынатар валанцёрскай службы праваабарончага цэнтра "Вясна" Рабкова знаходзіцца ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага ў Мінску ўжо больш за 6 месяцаў.
«Спачатку ёй прад'явілі абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК (навучанне ці іншая падрыхтоўка людзей для ўдзелу ў масавых беспарадках альбо фінансаваньне такой дзейнасці). У лютым, калі завяршыўся тэрмін утрымання пад вартай, ёй было выстаўлена абвінавачанне яшчэ па двух артыкулах. Зараз ёй пагражае 12 гадоў пазбаўлення волі», - нагадалі праваабаронцы.
interfax.by