Арыштаваны заўзятар абвесціў галадоўку
Футбольны заўзятар Аляксандр Вянгерскі, які адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Барысаве, абвесціў галадоўку ў знак падтрымкі палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца за кратамі.
![Затрыманне Аляксандра Вянгерскага на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота з сацыяльных сетак. Затрыманне Аляксандра Вянгерскага на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота з сацыяльных сетак.](/img/v1/images/barysau_fanat_2017_1_.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затрыманне Аляксандра Вянгерскага на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота з сацыяльных сетак.
Праваабаронцам пра гэта паведаміў грамадскі актывіст з Вялейкі Аляксей Сюдак, якому Вянгерскі даслаў ліст, піша spring96.org.
, — паведамляе заўзятар у лісце.
Галадоўку Аляксандр Вянгерскі праводзіць у падтрымку ўсіх палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца за кратамі.
![Ліст Аляксандра Вянгерскана пра абвяшчэнне галадоўкі. Ліст Аляксандра Вянгерскана пра абвяшчэнне галадоўкі.](/img/v1/images/viangerski_list_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ліст Аляксандра Вянгерскана пра абвяшчэнне галадоўкі.
У Барысаве 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал» на поле выбег заўзятар з бел-чырвона-белым сцягам і з гербам “Пагоня”. Яго затрымала ахова стадыёна і вывела з поля. Пазней стала вядома, што затрыманы — жыхар Вялейкі Аляксандр Вянгерскі.
29 верасня суд Барысаўскага раёна асудзіў Аляксандра Вянгерскага на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў: дробнага хуліганства і непадпарадкаванне законнаму патрабаваньню службовай асобы.
На судзе стала вядома, што пасля затрымання яго ставілі на калені супрацоўнікі амапу і білі па нырках, а таксама выклікалі да яго хуткую дапамогу.