Баранавічы: затрымалі Мікалая Чарнавуса-малодшага
У Баранавічах учора затрымалі актывіста Мікалая Чарнавуса-малодшага, паведамляюць праваабаронцы. Сілавікі прыйшлі па яго ў 6 гадзін раніцы — у бронекамізэльках і са зброяй

Учора, 2 лютага, у Баранавічах сілавікі прыйшлі да Мікалая Чарнавуса-малодшага, дома ў яго правялі ператрус.
Паводле інфармацыі ад суседзяў, а 6 раніцы прыкладна 10 сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй атачылі прыватны дом, а потым пералазілі праз плот і гучна грукалі па вокнах з патрабаваннем адчыніць дзверы. Пасля ператрусу Мікалая вывелі ў кайданках з рукамі за спінной.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння над Мікалаем Чарнавусам адбудзецца суд паводле адміністрацыйнага пратакола. Пакуль невядома, у чым дакладна яго вінавацяць.

Пікет за адмену дэкрата №3. Бацька і сын Чарнавусы
Да грамадскіх актывістаў Чарнавусаў — бацькі і сына — у Баранавічах сілавікі прыходзілі далёка не першы раз. Яны за апошняе дзесяцігоддзе перажылі і ператрусы, і папярэджанні, і затрыманні.
Да грамадскіх актывістаў Чарнавусаў — бацькі і сына — у Баранавічах сілавікі прыходзілі далёка не першы раз. Яны за апошняе дзесяцігоддзе перажылі і ператрусы, і папярэджанні, і затрыманні, і штрафы.


Так, яшчэ ў 2018 годзе юрысконсульт Мікалай Чарнавус-малодшы пасля безвыніковай барацьбы за свае правы ў беларускіх судах падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Тая скарга тычылася парушэння яго права свабодна выказваць сваё меркаванне. Тады яго аштрафавалі за тое, што збіраў подпісы за Дэкрэта №3 (пра лайдацтва).
