Бас-гітарысту гурта TerraKod прысудзілі тры гады калоніі па «па справе Зельцэра»

Палітзняволены Віктар Катоўскі быў затрыманы ў Брэсце 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

photo_2022_04_14_18_41_26.jpg

У справе фігуруюць наступныя эпізоды, паведамляюць праваабаронцы:

за паведамленне «Шкада амапаўца. Адным дзярмом на зямлі менш» — артыкул «абраза прадстаўніка ўлады»;

за каментар «Хлопец-герой. Жыццё паклаў у барацьбе з гэтымі казламі нягледзячы на наяўнасць сям'і» — артыкул «распальванне сацыяльнай варожасці»;

за фразу «Шызоід вусаты» — артыкул «абраза прэзідэнта РБ».

Суддзя Мікалай Грыгаровіч прысудзіў Віктару тры гады калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 3200 рублёў.