«Я беларус і хачу жыць у Беларусі без Лукашэнкі». За «абразу прэзідэнта» гарадзенцу далі 1,5 года калоніі
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 14 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе Андрэя Сцепаненкі, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 КК).

Згодна з матэрыяламі справы, Андрэй напісаў у адным з чатаў:
«...Я не хачу ў Польшчу. Я беларус і хачу жыць у Беларусі без Лукашэнкі. У
Беларусі, у якой закон вышэй, важней якогасьці там вусатага ...». Гэта палічылі
абразай Лукашэнкі, паведамляюць праваабаронцы.
Андрэя затрымалі ў лютым гэтага года — калі ён прымаў удзел
у спаборніцтвах па многабор’і. На ўваходзе ў спортзал КДБ ахоўнік ўбачыў на
заплечніку значок з «Пагоняй» і выклікаў міліцыю. Тыя агледзелі рэчы, а таксама
тэлефон і ў адным з чатаў знайшлі гэтае паведамленне.