БЧБ-сцяг збіраюцца прылічыць да забароненай нацысцкай сімволікі: гэта ініцыятыва ГУБАЗіК
Намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС палкоўнік міліцыі Міхаіл Бедункевіч заявіў у інтэрв'ю sb.by, што ГУБАЗіК ініцыюе ўключэнне ў спіс нацысцкай сімволікі бел-чырвона-белага сцяга.

«У бліжэйшы
час на нарадзе са спецыялістамі КДБ, Мінюста, прадстаўнікамі навуковай
супольнасці ўважліва перагледзім і, магчыма, павялічым пералік гэтых
арганізацый. Акрамя таго, дадаткова вывучым сімволіку і атрыбутыку, якія
выкарыстоўваліся арганізацыямі гітлераўскіх паслугачоў, і пашырым спіс
забароненай нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. Гэта мы зробім да ўступлення
закона ("Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму". — Рэд.) у сілу.
Настаў час прыняць меры. Час паставіць кропку ў гэтым пытанні — людзі просяць. Калі рыхтаваўся Усебеларускі народны сход, дзяржорганы прымалі проста вал зваротаў ад грамадзян па прыняцці ўзмацнення жорсткасці мер у дачыненні да калабарацыянісцкай сімволікі! Цяпер мы бачым спробу "замазаць" праблему — быццам бы яе няма.
Як нашчадкі людзей, якія ваявалі і якія аддалі жыцці за перамогу, мы не можам проста так, абыякава, глядзець на сімволіку здраднікаў. Таму бліжэйшым часам будзем выступаць з ініцыятывай пра ўключэнне ў спіс нацысцкай сімволікі бчб-сцяга, які выкарыстоўваўся ўсімі калабарацыянісцкімі арганізацыямі на тэрыторыі БССР у гады акупацыі.
Зразумела, ёсць выпадкі, у якіх ён можа быць выкарыстаны (такія моманты агавораны і дазволеныя законам): у фільмах, тэатральных пастаноўках, у архіўнай, музейнай працы. Але спробы хадзіць па вуліцах з бчб-сцягамі будуць вельмі жорстка спыняцца», — заявіў прадстаўнік ГУБАЗіК.
Паводле www.the-village.me