Беларускі сюр: як гэта бачыць штучны інтэлект. Беларускі "Гарвард" і баявыя ўнітазы
«Новы Час» працягвае спасцігаць рэаліі квітнеючай стабільнасці, генеруючы карцінкі з дапамогай штучнага інтэлекту.
Безумоўна нефармальным хітом гэтага лета стала песня музычнага калектыву з Лельчыцаў аб тым, што іх не слаба сагрэў праменьчык пад назвай АГЛ. Куплеты выклікалі ў многіх іранічную рэакцыю. Між тым, не ўсё так проста. А раптам тэму, што Лукашэнка з'яўляецца генератарам цяпла, заўважаць чыноўнікі, якія адказваюць за складанне квітанцый ЖКГ?
Тым часам, сам лідар нацыі ставіць перад народам новыя задачы. На т.зв. «педсавеце» (сустрэчы з настаўнікамі) ён заклікаў не больш не менш стварыць беларускі Гарвард. У ім, па словах гаранта, будзе нават кампус. Няма сумневаў, што беларускі Гарвард сапраўды з'явіцца і нават пераплюне амерыканскі аналаг. Якому ў выніку, як піць даць, давядзецца пераходзіць на стандарты нашага «Гарварда» з усімі яго нюансамі.
Затое парадавала Польшча, якая апублікавала новыя спісы прадметаў, якія забаронена вывозіць у Сінявокую з-за Буга. У спісе ёсць такія забаўныя пазіцыі як унітазы, гузікі і г.д. Чаму тыя ж унітазы патрапілі пад рэстрыкцыі? Няма сумневаў, што польская выведка забараняе экспарт сантэхнічных вырабаў невыпадкова. Магчыма, ведае нейкія планы нашага ВПК, якому да зарэзу патрэбныя стабільныя пастаўкі тых самых унітазаў.