Беларусь прыме ўдзел у акцыі «Гадзіна Зямлі»
28 сакавіка з 20:30 да 21:30 Беларусь далучыцца да міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі», паведамілі ў міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У Мінску, Гомелі, Гродне, Брэсце і Баранавічах згасне падсвятленне будынкаў, пройдуць вулічныя акцыі для прыцягнення ўвагі да праблем змены клімату.
Так, у Мінску на адну гадзіну будзе адключана падсветка будынкаў праспекта Незалежнасці і Пераможцаў, Нацыянальнай бібліятэкі, гандлёвага цэнтра «Сталіца», некаторых універсітэтаў, у Маскоўскім раёне не будуць падсвятляцца ўстановы адукацыі. Акцыю падтрымалі міністэрства ўнутраных і замежных спраў, культуры, спорту і турызму, энергетыкі, перадае БелТА.
Таксама аператар мабільнай сувязі МТС адключыць святло ў сваіх офісах па ўсёй краіне, кампанія «Велком» усталявала спецыяльныя кантэйнеры для ўтылізацыі батарэек у сваіх цэнтрах продажу і абслугоўвання.