"Беларуская глыбіня" у Маладзечне і Магілёве

У Маладзечне ўвечары 23 траўня, а ў Магілёве раніцай 24-га прайшлі прэзентацыі кнігі "Беларуская глыбіня" сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Паўла Севярынца.



seviarynec_vokl.jpg

Удзел у прэзентацыях ўзялі каля 15 маладзечанцаў і прыкладна 25 магілёўцаў.

Апроч прадстаўлення кнігі, была абмеркаваная таксама дзейнасць БХД і кампанія "Народнае самакіраванне".

Нагадаем, кніга "Беларуская глыбіня" была напісаная Паўлам Севярынцам падчас трохгадовай ссылкі за Плошчу ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Гэта - серыя эсэ пра беларускую глыбінку, гісторыю і нацыянальную ідэю.
Прэсавая служба БХД