Беларускі АМАП пад расійскім сцягам
У панядзелак увечары каля Лядовага палацу ў Гародні перад хакейным матчам "Нёман" — "Юнацтва" заўважаны амапаўскі аўтазак з расейскім трыкалорам на чаловай шыбе. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook гарадзенскі актывіст аргкамітэту БХД Сяргей Верамеенка.

На пытанне, на якой падставе дзяржаўны службовы транспарт аздоблены сцягам суседняй краіны супрацоўнікі АМАПу адказваюць: "Потому что содружество" і "братский народ".
Сяргей Верамеенка мае намер адправіць адпаведны зварот у Міністэрства Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь. "А можа ўжо ў МВД РФ пісаць?" — задаецца пытаннем гарадзенскі актывіст.