Блогер Матолька: на Акрэсціна аднавіліся катаванні, адключылі ацяпленне
Паводле інфармацыі вядомага блогера адліга ў сумнавядомым ізалятары скончылася. Вязням Акрэсціна зноў ствараюць невыносныя ўмовы ўтрымання. У прыватнасці, адключылі ацяпленне — пры тым, што ў сталіцы ў гэтыя дні надзвычай халодна, тэмпература даходзіць да 20 градусаў марозу.

«Паведамляюць, што ў Акрэсціна аднавіліся катаванні, — распавядае Антон Матолька. — Пішуць што у камерах адключылі ацяпленне. Тэмпература ў камерах нашмат ніжэй нарматыўных нормаў, людзі замярзаюць. Забароненыя перадачы з пачатку студзеня. Многія затрыманыя без нармальнай цёплай вопраткі».
Паводле дадзеных блогера, ацяпленне на Акрэсціна адключылі 22-23 студзеня.