У Чэхіі можа распачацца першая крымінальная справа аб катаваннях беларускіх сілавікоў
Адвакат беларуса, які вінаваціць амапаўцаў у гвалтоўных дзеяннях, падаў заяву аб злачынствах.

У Чэхіі можа распачацца першая крымінальная справа аб катаваннях беларускіх сілавікоў.
Адвакат беларуса, які вінаваціць амапаўцаў у гвалтоўных дзеяннях, падаў заяву аб злачынствах. Да іх, паводле пацярпелага, меў дачыненне начальнік гарадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч.
Сам пацярпелы верыць, што злачынцаў пакараюць:
«Той, хто ў XXI стагоддзі ўтрымлівае ўладу пры дапамозе гвалту, паказвае сваю слабасць. Выконваць бяздумна загады, сцвярджацца за кошт мірных людзей, прыніжаючы іх – гэта садызм. У свабоднай Беларусі такога быць ня можа! Веру і ведаю, што патрэбны час і сілы, каб пакараць тых, хто даваў загады і іх выконваў. Але гэты дзень абавязкова прыйдзе!»