«Холадна дзіка, замест сну даводзіцца скакаць па камеры, каб хоць як сагрэцца». Што адбываецца на Акрэсціна?
Блогер Антон Матолька дапоўніў учорашняе паведамленне аб цяперашніх умовах утрымання ў ЦІП на Акрэсціна. Паводле яго інфармацыі, сітуацыя там моцна пагоршылася.
«Ацяпленне адключылі 22-23 студзеня. Холадна дзіка, замест сну даводзіцца скакаць па камеры, каб хоць неяк сагрэцца, — піша Антон Матолька са спасылкай на інфармаваных чытачоў. — Прадметы першай неабходнасці не даюць, нават туалетную паперу вылучаюць мінімум. Аб жаночых прадметах першай неабходнасці таксама можна толькі марыць. Перадачкі ад валанцёраў прымаюць, але не даходзіць нічога.
Камеры перапоўненыя (напрыклад у камеры на 6 чалавек было 24 чалавекі), спяць усе на ледзяной падлозе. Падсаджваюць бамжоў, прастытутак і наркаманаў у працэсе ломкі. Матрацы забралі 23 студзеня са словамі: салідарнасць. Меддапамогу не аказваюць, даюць пратэрмінаваныя медыкаменты.
У якасці пакаранні зачыняюць у прагулачных
дворыках на 1,5-2 гадзіны і так па некалькі заходаў. У камеры на падлогу
заліваюць з вядра хлорку. Харчаванне — катлеты з высакароднай сіне-зялёнай «дор блю».