Брэст: гарвыканкам забараніў мясцовым прадпрымальнікам ладзіць мітынг

Рашэнне падаць заяўку на правядзенне гэтай акцыі было прынята індывідуальнымі прадпрымальнікамі 3 лютага падчас сходу каля брэсцкага рынку “ЦУМ”, дзе бралі ўдзел больш за 400 гандляроў.



biaroza_strajk.jpg

Фота з сайта spring96.org

Падчас мітынгу прадпрымальнікі планавалі ўзняць пытанне пра неабходнасць адмены прэзідэнцкіх указаў №222 і 48, якія рэгламентуюць дзейнасць тых, хто гандлюе прадукцыяй лёгкай прамысловасці. Сёлета дзейнасць гэтых указаў фактычна паралізавала працу рэчавых рынкаў і гандлёвых цэнтраў.

Мітынг быў прызначаны на 19 лютага на пляцоўцы ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, якая вызначана мясцовымі ўладамі для правядзення адпаведных масавых мерапрыемтваў.

Аднак гарвыканкам не дазволіў ладзіць мітынг, спаслаўшыся на тое, што ў заяўнікаў няма дамоваў на абслугоўванне акцыі з гарадской установай аховы здароўя і камунальнымі службамі.


spring96.org