BY_help аплаціў за год больш за 500 заявак на больш чым 500 тысяч еўра ўнутры Беларусі
Сузаснавальнік фонду BY_help Аляксей Лявончык, дзелячыся вынікамі года, прывёў некаторую статыстыку па выдаткаванні грошай для палітвязняў і пацярпелых ад рэжыму. Зыходзячы з ягоных даных, салідарнасць беларусаў не змяншаецца.

Па ягоным допісе, больш за 500 заявак BY_help аплачана ўнутры краіны. «Мы застаемся адной з нешматлікіх арганізацый, якія аператыўна могуць дастаўляць дапамогу ўнутры Беларусі. Па гэтым кірунку выдаткавана больш за 500 тысяч еўра», — напісаў ён.
Каля 200 былых палітзняволеных бяруць удзел у праграмах рэабілітацыі. Па гэтым кірунку выдадзена больш за 1 мільён еўра. «У 2024 годзе плануем (спадзяюся) цалкам закрыць патрэбу па медычнай рэабілітацыі для былых палітычных, якія не могуць з’ехаць зь Беларусі — прысутнасць унутры краіны застаецца нашым прыярытэтам», — адзначыў Лявончык.
Пад канец года адкрыўся кірунак рэабілітацыі дзяцей палітычных вязняў, якія яшчэ сядзяць. У яго можа трапіць да 50 дзетак.
Працуюць пяць шэлтараў, у планах далейшае развіццё сеткі. А таксама працуе праграма інтэграцыі для былых палітычных супольна з Домам Творцаў / Dom twórców ды Беларускім Моладзевым Хабам / Białoruski Młodzieżowy Hub.
«І традыцыйнае. Я жадаю нам, каб нашыя праграмы перасталі расці, бо ў іх болей не будзе патрэбы», — дадаў Лявончык.
Глядзіце таксама
