Былога дэпутата Паўла Знаўца асудзілі на 15 сутак
Аднапартыйцы былога дэпутата Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання з Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады паведамілі, што Павел Знавец атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў».
Адбывае суткі Павел Знавец на Акрэсціна. Ён быў затрыманы 30 верасня, таму выйсці мае 15 кастрычніка каля абеду.
На на праўладным тэлеграм-канале з'явілася «пакаяльнае відэа» з ім. На ім мужчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Паўлу Знаўцу 55 гадоў. Ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання. У 1996 годзе Знавец падтрымаў імпічмент Лукашэнку. З'яўляецца членам БСДП «Грамада».
Раней Знаўца шмат разоў затрымлівалі за ўдзел у мітынгах, у тым ліку ў 2020 годзе.