Былога паштальёна асудзілі на 3 гады калоніі «за каардынацыю дваравых пратэстаў»
У Мінску былога паштальёна Вадзіма Цагельніка асудзілі на 3 гады калоніі агульнага рэжыму «за каардынацыю дваравых пратэстаў», паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на праваабаронцаў.

Вадзім Цагельнік
Згодна з матэрыяламі справы, у Telegram-каналах ён «пакідаў паведамленні пабуджальнага характару, пісаў пра забастоўкі рабочых». Яго крымінальную справу разглядаў суд Маскоўскага раёна сталіцы, суддзя — Лідзія Целіца.
21-гадовага Цагельніка прызналі вінаватым у «абразе прадстаўніка ўлады» і ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Яго ўзялі пад варту ў зале суда.
Падрабязна пра суд паведамлялі праваабаронцы.