Былую палітзняволеную Наталлю Херше запрасілі ў швейцарскі парламент
«Вы адстойвалі свае каштоўнасці».
![shvejcz_hershe.jpg shvejcz_hershe.jpg](/img/v1/images/shvejcz_hershe.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Былую палітвязняволеную Наталлю Хершэ, якая мае беларускае і швейцарскае грамадзянства, прынялі ў парламенце Швейцарыі.
«Вы адстойвалі свае каштоўнасці. Каштоўнасці, якія
таксама з'яўляюцца нашымі. Дзякуй, што паказалі нам, што такое мужнасць!» — пракаментавала сустрэчу Ірэне Калін, старшыня Нацыянальнага савета.
Наталля Хершэ была вызваленая пасля 17 месяцаў зняволення ў сярэдзіне лютага, нагадвае reform.news. Пасля вызвалення яна вярнулася ў Швейцарыю. Хершэ была асуджаная на 2,5 гады калоніі за тое, што ў 2020 годзе на адным з жаночых маршаў сарвала з амапаўца балаклаву. У верасні 2021 года ёй змянілі ўмовы рэжыму, перавялі з калоніі ў турму: у калоніі яна адмаўлялася шыць форму для сілавікоў. У лістападзе спецыяльная камісія па замене пакарання пастанавіла, што яна «не стала на шлях выпраўлення».