«Лісты толькі ад сваякоў, а па начах збірае паддоны». Апошнія навіны пра студэнта-палітвязня Іллю Трахтэнберга
Віталь Трахтэнберг у фэйсбуку падзяліўся апошнімі навінамі пра сына.
Ён піша, што Ілля да гэтага часу атрымлівае лісты толькі ад сваякоў. Кожны тыдзень палітвязню дазволены званок, які звычайна доўжыцца каля 5 хвілінаў, а відэазванок праз скайп — прыкладна 6-7 хвілінаў. Пры гэтым, як адзначае Віталь, каля 15 сякунд займае размова з дзяжурным.
За ўвесь час у
калоніі хлопца паспелі ўжо пазбавіць двух рэжымных перадач. Акрамя гэтага,
палітвязню зменшылі атаварку з пяці да двух базавых велічыняў у месяц.
На працы Ілля цяпер збірае паддоны. Норма — 15 паддонаў у
дзень. Збірае іх хлопец то ўдзень, то ўноч. Па начах праца пачынаецца ў 21:00,
потым вячэра ў 23:00, а вяртаецца ў атрад толькі а 5 раніцы.
Ілля Трахтэнберг —
фігурант «справы студэнтаў». 16 ліпеня суд пакараў палітвязня 2,5 гадамі
калоніі.
Цяперашні адрас Іллі: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183.