
Пасля небывалых рэпрэсіяў беларусы пераважна застаюцца прыхільнікамі пераменаў. Але пры гэтым грамадства ўсё больш пачынае пагружацца ў апатыю і расчараванне. У такіх умовах барацьба за прыхільнасць апалітычных беларусаў робіцца крытычна важнай для захавання большасці, якая выступае супраць аўтарытарызму.
Якім чынам уцягваць незаангажаваных беларусаў у грамадскі рух, дзе яны спажываюць інфармацыю, як змянілася іх жыццё, погляды і каштоўнасці, — гэтым пытанням і будзе прысвечана першая частка Reshape 2022.
Далучыцца да канферэнцыі можа любы жадаючы. Праграма і рэгістрацыя тут.