Цяпер выставу Нобелеўскай прэміі міру можна паглядзець анлайн

Нобелеўскі цэнтр адкрыў выставу «Ніхто не плануе здавацца», прысвечаную сёлетнім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру — беларускаму праваабаронцу «Вясны» Алесю Бяляцкаму, украінскаму Цэнтру грамадзянскіх свабод і расійскаму Мемарыялу, у анлайн-фармаце, паведамляюць праваабаронцы.

bjaljacki_1.jpg

На ёй прапануецца азнаёміцца з гісторый трох лаўрэатаў і іх працай на карысць правоў чалавека, а таксама фотаздымкамі Magnum Photos з грамадзянскіх пратэстаў апошніх гадоў.

«Выстава прэміі міру гэтага года паказвае, наколькі грамадзянская супольнасць з'яўляецца важным каналам крытыкі ўлады і процівагай антыдэмакратычным тэндэнцыям».

Паглядзець выставу

photo_2022_12_22_14_06_02.jpg


Нагадаем, выстава была адкрыта ў Осла 12 снежня і будзе працаваць цягам года. Наведвальнікі могуць падпісаць паштоўкі са словамі падтрымкі для Алеся Бяляцкага і іншых зняволеных.